Skip to main content

Policy Entrepreneurship for CSOs — гібрыдны курс для грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства

У 2026 годзе стартуе новы гібрыдны адукацыйны курс Policy Entrepreneurship for CSOs, распрацаваны для прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства — Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

У 2026 годзе стартуе новы гібрыдны адукацыйны курс Policy Entrepreneurship for CSOs, распрацаваны для прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства — Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Праграма накіраваная на ўмацаванне здольнасці НДА і актывістаў уплываць на публічную палітыку сістэмна, стратэгічна і асэнсавана, нават ва ўмовах абмежаванай грамадзянскай прасторы.

Пра курс

Курс прысвечаны policy entrepreneurship — падыходу, які дазваляе арганізацыям грамадзянскай супольнасці не толькі рэагаваць на рашэнні ўладаў, але і:

  • фармаваць палітычны парадак дня;
  • ініцыяваць і прасоўваць палітычныя змены;
  • суправаджаць іх рэалізацыю і маніторынг.

Праграма мае гібрыдны фармат і спалучае анлайн- і афлайн-кампаненты, а таксама індывідуальную працу з рэальнымі палітычнымі кейсамі ўдзельнікаў.

Фармат і структура

Курс уключае:

  • анлайн-падрыхтоўчыя сесіі;
  • 2-дзённы афлайн-воркшоп у Кішынёве (Малдова)**;
  • індывідуальны коучынг;
  • працу над уласнымі палітычнымі выклікамі і кейсамі.

📅 Тэрміны правядзення: з сакавіка па ліпень 2026 года.

Што атрымаюць удзельнікі і ўдзельніцы

У рамках курса будуць адабраны 20 прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА і актывістаў_ак, якія:

  • асвояць інструменты ўплыву на публічную палітыку на нацыянальным і лакальным узроўнях;
  • навучацца працаваць з палітычнымі зменамі ва ўмовах абмежаванняў і ціску;
  • зразумеюць, як планаваць, прасоўваць і маніторыць палітычныя ініцыятывы;
  • атрымаюць метадалагічную рамку для далейшага навучання і ментарства іншых.

Для каго прызначаны курс

Курс разлічаны на людзей, якія:

  • маюць не менш за 5 гадоў досведу працы ў грамадзянскай супольнасці;
  • працуюць у НДА і адказваюць (ці могуць адказваць) за палітычны кірунак або адвакатаванне;
  • маюць досвед навучання, ментарства або перадачы ведаў (ад 3 гадоў);
  • ужо працуюць з канкрэтным палітычным выклікам або плануюць такую працу;
  • валодаюць англійскай мовай і адной з моў краін Усходняга партнёрства.

Патрабаванні да арганізацый

Арганізацыя, якая дэлегуе ўдзельніка_цу, павінна:

  • мець місію, звязаную з палітычнымі зменамі;
  • весці дзейнасць не менш за 3 гады;
  • быць зарэгістраванай у краіне Усходняга партнёрства (або ў выгнанні, але з фокусам на сваю краіну);
  • падтрымаць удзел свайго прадстаўніка_цы ў курсе.

Падача заявак

📝 Дэдлайн падачы заявак: 15 студзеня 2026 года 👉 Падрабязная інфармацыя пра курс і форма заяўкі даступныя тут