Skip to main content

Хто мы

«Тэрыторыя правоў» – гэта надзейны пункт старту для ўсіх, хто хоча разумець і ведаць як абараняць свае правы. Мы верым, што веданне і разуменне правоў чалавека з’яўляюцца важнымі для пабудовы справядлівага і роўнапраўнага грамадства.
Місія
Фармаванне і прасоўванне культуры правоў чалавека ў беларускім грамадстве, праз адукацыю і асвету, дзе кожн_ая ведае свае правы і падзяляе каштоўнасці чалавечай годнасці
Мэта
Стварыць актыўную супольнасць, дзе кожн_ая падзяляе каштоўнасці чалавечай годнасці, ведае свае правы і гатовы абараняць іх
Чым мы займаемся?
  • Тлумачым правы чалавека простай мовай праз зразумелыя прыклады;
  • Падтрымліваем беларускую мову і культуру;
  • Арганізуем адукацыйныя праграмы, курсы і семінары;
  • Падтрымліваем актывіста_к, валанцёра_к і пачынаючых праваабаронцаў;
  • Распрацоўваем матэрыялы і ініцыятывы па папулярызацыі прававой культуры.

Гісторыя

"Тэрыторыя правоў" пачала свой шлях у 2018 годзе ў Беларусі як пляцоўка для асветы і папулярызацыі правоў чалавека. Аднак у ліпені 2021 года пасля ператрусаў і масавых атак на грамадскі сектар, наша арганізацыя была ліквідавана. Нягледзячы на гэта, сёння мы працягваем сваю місію – дапамагаем беларусам і беларускам разумець і абараняць свае правы, дзе б яны ні былі.

15 жніўня 2018

пачалі сваю дзейнасць у Беларусі як пляцоўка для асветы і папулярызацыі правоў чалавека

14 жніўня 2021

дзейнасць арганізацыі была прыпынена ў выніку пазбаўлення рэгістрацыі

2022 - 2023

працягвалі сваю місію па асвеце і адукацыі ў галіне правоў чалавека, нават без афіцыянай рэгістрацыі

12 сакавіка 2024

атрымалі рэгістрацыю па‑за межамі Беларусі

14 ліпеня 2024

запусцілі нашы сацыяльныя сеткі Instagram, Telegram і Facebook, і гэта вельмі сымбалічна

10 снежня 2025

запусцілі сайт
terytoryja-pravou.org

Сёння

працягваем ставараць Беларусь тэрыяторыяй правоў

Каманда

Мы – група людзей з розным досведам, але адной мэтай: зрабіць правы чалавека бліжэйшымі і зразумелымі для ўсіх

Пятровічкаардынатар арганізацыі
Веранікапраектная менеджарка
ЮляSMM-менеджарка
Кацякамунікацыйная менеджарка
Захартэхнічны менеджар
Насцядызайнерка

Як падтрымаць нас?

Мы працуем без дзяржаўнай падтрымкі, таму ўсё, што робім, існуе дзякуючы людзям, якія вераць у сілу асветы і салідарнасці.

Кожны данат дапамагае нам працягваць адукацыйныя праграмы, ствараць новыя матэрыялы і пашыраць культуру правоў чалавека.