Skip to main content

Дзейнасць

Нашы прапановы, якія могуць дапамагчы табе стать бліжэй да разумення правоў чалавека.

Адукацыйны курс «Тэрыторыя правоў»

Наш флагманскі курс створаны для тых, хто хоча пачаць з пачатку і разабрацца, што такое правы чалавека і чаму гэта важна. Курс праходзіць у афлайн-фармаце і доўжыцца 1–3 дні. Удзельнікі і ўдзельніцы праходзяць інтэрактыўнае навучанне: лекцыі чаргуюцца з дыскусіямі, практычнымі заданнямі і групавой працай.

У праграме:

  • знаёмства з гісторыяй і асноўнымі элементамі канцэпцыі правоў чалавека;
  • агляд Дэкларацыі правоў чалавека і асноўных міжнародных дакументаў;
  • асновы роўнасці і недыскрымінацыі;
  • бароны сваіх правоў і грамадскіх інтарэсаў.
Менавіта наш Уводны курс стаў першым і важным крокам у свет правоў чалавека для многіх актывіста_к, валанцёрак, журналіста_к і пачынаючых праваабаронцаў. Пасля яго людзі далучаюцца да іншых адукацыйных праграм, ініцыятыў і праектаў — і пачынаюць дзейнічаць.

Нашы сацыяльныя сеткі

Мы ствараем прастору, дзе складанае становіцца простым.
Нашы сацсеткі — гэта месца, дзе можна вучыцца, натхняцца і адчуваць супольнасць.

Вэбінары

Гэта жывыя сустрэчы з экспертамі і эксперткамі, актывістамі і даследчыкамі, якія адкрыта дзеляцца ведамі і досведам.

Мы абмяркоўваем тэмы, што датычаць усіх: ад барацьбы з дыскрымінацыяй да выклікаў штучнага інтэлекту і яго ўплыву на правы чалавека.

Падпісацца на наш Telegram, каб атрымліваць анонсы