Skip to main content

Топ-падборка кніг і эсэ пра правы чалавека

· 3 min read
Сёння мы сабралі для вас падборку кніг і эсэ, якія дапамагаюць зразумець правы чалавека не праз тэорыю, а праз гісторыі і досвед людзей.

Сёння мы сабралі для вас падборку кніг і эсэ, якія дапамагаюць зразумець правы чалавека не праз тэорыю, а праз гісторыі і досвед людзей.

Гэта тэксты пра генацыд, свабоду, несправядлівасць і супраціў — і пра тое, як нават адзін чалавек можа ўплываць на цэлы свет.

"Усходня-заходняя вуліца" — Філіп Сэндс

(East West Street)

Гісторыя двух юрыстаў — Лемкіна і Лаутэрпахта, якія сфармулявалі паняцці «генацыд» і «злачынствы супраць чалавечнасці». Кніга паказвае, як асабісты досвед і гісторыя Усходняй Еўропы паўплывалі на развіццё міжнароднага права.

"Чалавек у пошуках сэнсу" — Віктар Франкл

(Man’s Search for Meaning)

Аўтабіяграфічная кніга псіхолага, які перажыў нацысцкія лагеры. Пра тое, як нават у самых нечалавечых умовах чалавек можа захаваць годнасць і сэнс.

"Мы павінны быць феміністамі" — Чымаманда Нгозі Адычы

(We Should All Be Feminists)

Кароткае, але моцнае эсэ пра гендэрную роўнасць, штодзённую дыскрымінацыю і тое, чаму фемінізм датычыцца кожнага і кожнай.

"Новая Джым Кроў" — Мішэль Аляксандэр

(The New Jim Crow)

Даследаванне сістэмнага расізму ў ЗША праз прызму масавага зняволення. Кніга паказвае, як няроўнасць можа існаваць нават у сучасных дэмакратыях.

"Ноч" — Элі Візэль

(Night)

Мемуары пра досвед Халакосту, якія паказваюць, як гвалт і страх могуць разбураць чалавечнасць і чаму важна памятаць.

"Я ведаю, чаму спявае птушка ў клетцы" — Мая Анджэлу

(I Know Why the Caged Bird Sings)

Аўтабіяграфія пра расізм, траўму і пошук уласнага голасу. Пра сілу слова і ідэнтычнасці.

"Халоднае крыло Радзімы" — Алесь Бяляцкі

Кніга старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Гэта зборнік эсэ і нататак, напісаных як падчас зняволення, так і раней.

Успаміны пра дзяцінства, юнацтва і грамадскую дзейнасць аўтара пераплятаюцца з разважаннямі пра Радзіму і правы чалавека.