Сёння мы сабралі для вас падборку кніг і эсэ, якія дапамагаюць зразумець правы чалавека не праз тэорыю, а праз гісторыі і досвед людзей.
Гэта тэксты пра генацыд, свабоду, несправядлівасць і супраціў — і пра тое, як нават адзін чалавек можа ўплываць на цэлы свет.
"Усходня-заходняя вуліца" — Філіп Сэндс
(East West Street)
Гісторыя двух юрыстаў — Лемкіна і Лаутэрпахта, якія сфармулявалі паняцці «генацыд» і «злачынствы супраць чалавечнасці». Кніга паказвае, як асабісты досвед і гісторыя Усходняй Еўропы паўплывалі на развіццё міжнароднага права.
"Чалавек у пошуках сэнсу" — Віктар Франкл
(Man’s Search for Meaning)
Аўтабіяграфічная кніга псіхолага, які перажыў нацысцкія лагеры. Пра тое, як нават у самых нечалавечых умовах чалавек можа захаваць годнасць і сэнс.
"Мы павінны быць феміністамі" — Чымаманда Нгозі Адычы
(We Should All Be Feminists)
Кароткае, але моцнае эсэ пра гендэрную роўнасць, штодзённую дыскрымінацыю і тое, чаму фемінізм датычыцца кожнага і кожнай.
