Skip to main content

Аб’яўлены два новыя конкурсы грантаў для грамадскіх арганізацый у Польшчы

Польскія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія працуюць у інтарэсах груп, падвергнутых дыскрымінацыі, няроўнаму стаўленню, мове варожасці або злачынствам на глебе нянавісці, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у двух новых конкурсах грантаў:

Польскія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія працуюць у інтарэсах груп, падвергнутых дыскрымінацыі, няроўнаму стаўленню, мове варожасці або злачынствам на глебе нянавісці, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у двух новых конкурсах грантаў:

  • Гранты па абмене досведам

  • Гранты хуткага рэагавання

Абодва конкурсы прызначаныя для арганізацый, што займаюцца праваабарончай, маніторынгавай або нагляднай дзейнасцю і спрыяюць умацаванню вяршэнства права і роўнасці.

Гранты па абмене досведам

Мэта: падтрымка ўзаемнага навучання і супрацоўніцтва паміж арганізацыямі з розным узроўнем досведу. 📌 Што можна рабіць

  • арганізоўваць стажыроўкі і візіты па абмене;

  • праводзіць сумесныя воркшопы, семінары ці ініцыятывы;

  • тэставаць новыя метады працы ў сваёй супольнасці.

Памер гранта: ад 10 000 да 20 000 злотых Працягласць праекта: 2–4 месяцы Прыём заявак: з 18 верасня 2025 года да 30 кастрычніка 2026 года або да вычарпання сродкаў.

Гранты хуткага рэагавання

Мэта: падтрымка арганізацый, якія аператыўна рэагуюць на новыя выклікі і падзеі, што патрабуюць хуткіх дзеянняў.

Што можна рабіць:

  • праводзіць маніторынг і аналітычныя даследаванні;

  • запускаць інфармацыйныя і адвакатыўныя кампаніі;

  • змагацца з дэзінфармацыяй, праводзіць фактчэкінг;

  • умацоўваць каманду і арганізацыйныя працэсы.

Памер гранта: ад 20 000 да 40 000 злотых Працягласць праекта: 3–6 месяцаў Прыём заявак: з 18 верасня 2025 года да 15 жніўня 2026 года або да вычарпання сродкаў.

Тэрміны рэалізацыі

Абодва тыпы праектаў могуць пачынацца з 1 студзеня 2026 года і павінны быць завершаныя да сярэдзіны 2027 года. Уласны ўнёсак не патрабуецца.

[👉 Падрабязнасці, крытэрыі і формы заяўкі] (https://programrownychpraw.batory.org.pl/oglaszamy-dwa-nowe-konkursy/)