Польскія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія працуюць у інтарэсах груп, падвергнутых дыскрымінацыі, няроўнаму стаўленню, мове варожасці або злачынствам на глебе нянавісці, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у двух новых конкурсах грантаў:
-
Гранты па абмене досведам
-
Гранты хуткага рэагавання
Абодва конкурсы прызначаныя для арганізацый, што займаюцца праваабарончай, маніторынгавай або нагляднай дзейнасцю і спрыяюць умацаванню вяршэнства права і роўнасці.
Гранты па абмене досведам
Мэта: падтрымка ўзаемнага навучання і супрацоўніцтва паміж арганізацыямі з розным узроўнем досведу. 📌 Што можна рабіць
-
арганізоўваць стажыроўкі і візіты па абмене;
-
праводзіць сумесныя воркшопы, семінары ці ініцыятывы;
-
тэставаць новыя метады працы ў сваёй супольнасці.
Памер гранта: ад 10 000 да 20 000 злотых Працягласць праекта: 2–4 месяцы Прыём заявак: з 18 верасня 2025 года да 30 кастрычніка 2026 года або да вычарпання сродкаў.
Гранты хуткага рэагавання
Мэта: падтрымка арганізацый, якія аператыўна рэагуюць на новыя выклікі і падзеі, што патрабуюць хуткіх дзеянняў.
Што можна рабіць:
-
праводзіць маніторынг і аналітычныя даследаванні;
-
запускаць інфармацыйныя і адвакатыўныя кампаніі;
-
змагацца з дэзінфармацыяй, праводзіць фактчэкінг;
-
умацоўваць каманду і арганізацыйныя працэсы.
Памер гранта: ад 20 000 да 40 000 злотых Працягласць праекта: 3–6 месяцаў Прыём заявак: з 18 верасня 2025 года да 15 жніўня 2026 года або да вычарпання сродкаў.
Тэрміны рэалізацыі
Абодва тыпы праектаў могуць пачынацца з 1 студзеня 2026 года і павінны быць завершаныя да сярэдзіны 2027 года. Уласны ўнёсак не патрабуецца.
[👉 Падрабязнасці, крытэрыі і формы заяўкі] (https://programrownychpraw.batory.org.pl/oglaszamy-dwa-nowe-konkursy/)
