EaP Civil Society Fellowship 2026 — адкрыты прыём заявак

Праект Eastern Partnership Civil Society Facility, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам, абвяшчае старт прыёму заявак у EaP Civil Society Fellowship 2026 — стыпендыяльную праграму для прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства.
Праграма накіраваная на падтрымку людзей, якія хочуць рэалізаваць уласныя ідэі, узмацніць уплыў грамадзянскай супольнасці і спрыяць дэмакратычным зменам у сваіх краінах.
Хто можа падаць заяўку
Праграма адкрытая для грамадзян і грамадзянкаў: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Падацца могуць асобы, якія:
- дасягнулі 18 гадоў;
- валодаюць англійскай мовай;
- маюць ідэю або канцэпцыю праекта ў сферы ўцягвання супольнасцяў або civic tech;
- гатовыя самастойна рэалізаваць праект і працаваць над узмацненнем грамадзянскай супольнасці.
Два фарматы стыпендыі
У 2026 годзе праграма прапануе два напрамкі ўдзелу:
Community Engagement Fellowship
Для тых, хто працуе з супольнасцямі і:
- уцягвае людзей у грамадскае жыццё;
- умацоўвае сувязі паміж рознымі групамі;
- спрыяе ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў.
Civic Digital Fellowship
Для ідэй з выразным лічбавым складнікам, у тым ліку:
- civic tech-праектаў;
- анлайн-інструментаў для ўдзелу грамадзян;
- лічбавых рашэнняў, якія робяць грамадскія працэсы больш адкрытымі і зразумелымі.
Прыярытэтныя тэмы
Асабліва вітаюцца праекты, якія:
- умацоўваюць устойлівасць грамадзянскай супольнасці;
- спрыяюць вяршэнству права, бяспецы і падсправаздачнасці;
- падтрымліваюць інклюзіўную лічбавізацыю;
- працуюць з экалагічнай і кліматычнай устойлівасцю;
- прасоўваюць сацыяльную справядлівасць.
Што атрымліваюць удзельнікі і ўдзельніцы
Абраныя фелаў:
- праходзяць індывідуальнае навучанне і коучынг;
- атрымліваюць 5 000 еўра на рэалізацыю свайго праекта;
- маюць доступ да экспертнай супольнасці і нетворкінгу;
- далучаюцца да alumni-сеткі EaP Civil Society Fellowship.
Тэрміны падачы заявак
🗓 Дэдлайн падачы заявак: 30 снежня 2025 года
👉 Падрабязная інфармацыя пра праграму і форма падачы заяўкі даступныя тут