Skip to main content
← Усе магчымасці

EaP Civil Society Fellowship 2026 — адкрыты прыём заявак

Праект Eastern Partnership Civil Society Facility, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам, абвяшчае старт прыёму заявак у EaP Civil Society Fellowship 2026 — стыпендыяльную праграму для прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства.

Праект Eastern Partnership Civil Society Facility, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам, абвяшчае старт прыёму заявак у EaP Civil Society Fellowship 2026 — стыпендыяльную праграму для прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадзянскай супольнасці з краін Усходняга партнёрства.

Праграма накіраваная на падтрымку людзей, якія хочуць рэалізаваць уласныя ідэі, узмацніць уплыў грамадзянскай супольнасці і спрыяць дэмакратычным зменам у сваіх краінах.

Хто можа падаць заяўку

Праграма адкрытая для грамадзян і грамадзянкаў: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Падацца могуць асобы, якія:

  • дасягнулі 18 гадоў;
  • валодаюць англійскай мовай;
  • маюць ідэю або канцэпцыю праекта ў сферы ўцягвання супольнасцяў або civic tech;
  • гатовыя самастойна рэалізаваць праект і працаваць над узмацненнем грамадзянскай супольнасці.

Два фарматы стыпендыі

У 2026 годзе праграма прапануе два напрамкі ўдзелу:

Community Engagement Fellowship

Для тых, хто працуе з супольнасцямі і:

  • уцягвае людзей у грамадскае жыццё;
  • умацоўвае сувязі паміж рознымі групамі;
  • спрыяе ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў.

Civic Digital Fellowship

Для ідэй з выразным лічбавым складнікам, у тым ліку:

  • civic tech-праектаў;
  • анлайн-інструментаў для ўдзелу грамадзян;
  • лічбавых рашэнняў, якія робяць грамадскія працэсы больш адкрытымі і зразумелымі.

Прыярытэтныя тэмы

Асабліва вітаюцца праекты, якія:

  • умацоўваюць устойлівасць грамадзянскай супольнасці;
  • спрыяюць вяршэнству права, бяспецы і падсправаздачнасці;
  • падтрымліваюць інклюзіўную лічбавізацыю;
  • працуюць з экалагічнай і кліматычнай устойлівасцю;
  • прасоўваюць сацыяльную справядлівасць.

Што атрымліваюць удзельнікі і ўдзельніцы

Абраныя фелаў:

  • праходзяць індывідуальнае навучанне і коучынг;
  • атрымліваюць 5 000 еўра на рэалізацыю свайго праекта;
  • маюць доступ да экспертнай супольнасці і нетворкінгу;
  • далучаюцца да alumni-сеткі EaP Civil Society Fellowship.

Тэрміны падачы заявак

🗓 Дэдлайн падачы заявак: 30 снежня 2025 года

👉 Падрабязная інфармацыя пра праграму і форма падачы заяўкі даступныя тут