Праграма па гендарнай роўнасці і супрацьдзеянні гендарнаму гвалту ад Johns Hopkins

Гадавая дыстанцыйная стыпендыяльная праграма | Старт — люты 2026
Цэнтр глабальнага жаночага здароўя і гендарнай роўнасці (CGWHGE) пры Універсітэце Джонса Хопкінса абвяшчае набор на гадавую дыстанцыйную стыпендыяльную праграму, прысвечаную гендарнай роўнасці і супрацьдзеянню гендарнаму гвалту.
Праграма распрацавана для спецыялістаў_ак, якія хочуць паглыбіць навыкі працы з дадзенымі — у даследаваннях, распрацоўцы праграм і фармаванні палітык у сферы гендару і GBV.
Пра праграму
Праграма аб’ядноўвае акадэмічнае навучанне, ментарскую падтрымку і практычную працу над уласным міні-праектам. Усе заняткі праводзяцца анлайн і на англійскай мове, з адной вочнай сустрэчай цягам года.
Што прапануе праграма
- анлайн-курсы Школы грамадскага здароўя Johns Hopkins;
- групавое і індывідуальнае ментарства;
- праца над уласным міні-праектам (аналіз дадзеных, агляд даследаванняў, іншыя прыкладныя задачы);
- адна вочная сустрэча на працягу года;
- доступ да міжнароднай экспертнай супольнасці.
Каму падыходзіць
Да ўдзелу запрашаюцца:
- спецыяліст_кі, даследчы_цы, практык_іні, аспірант_кі і маладыя выкладчы_цы з краін з нізкім і сярэднім узроўнем даходу;
- асобы, якія ўжо працуюць з тэмамі гендару і гендарнага гвалту;
- кандыдаты_кі з досведам даследаванняў і працы з дадзенымі;
- тыя, хто валодае англійскай мовай на добрым працоўным узроўні.
Што пакрываецца
- удзел у навучанні;
- ментарская падтрымка;
- транспартныя выдаткі на вочную сустрэчу.
Аплата працоўнага часу ўдзельнікаў не прадугледжана.
Важныя даты
- Дэдлайн падачы заявак: 16 студзеня 2026 года
- Пачатак праграмы: люты 2026 года
👉 Падрабязная інфармацыя і форма падачы заяўкі даступныя тут