Гадавая дыстанцыйная стыпендыяльная праграма | Старт — люты 2026
Цэнтр глабальнага жаночага здароўя і гендарнай роўнасці (CGWHGE) пры Універсітэце Джонса Хопкінса абвяшчае набор на гадавую дыстанцыйную стыпендыяльную праграму, прысвечаную гендарнай роўнасці і супрацьдзеянню гендарнаму гвалту.
Праграма распрацавана для спецыялістаў_ак, якія хочуць паглыбіць навыкі працы з дадзенымі — у даследаваннях, распрацоўцы праграм і фармаванні палітык у сферы гендару і GBV.
Пра праграму
Праграма аб’ядноўвае акадэмічнае навучанне, ментарскую падтрымку і практычную працу над уласным міні-праектам. Усе заняткі праводзяцца анлайн і на англійскай мове, з адной вочнай сустрэчай цягам года.
Што прапануе праграма
- анлайн-курсы Школы грамадскага здароўя Johns Hopkins;
- групавое і індывідуальнае ментарства;
- праца над уласным міні-праектам (аналіз дадзеных, агляд даследаванняў, іншыя прыкладныя задачы);
- адна вочная сустрэча на працягу года;
- доступ да міжнароднай экспертнай супольнасці.
