Skip to main content

Падтрымка для незалежных журналістаў і медыя-праектаў (да 10 000 €)

Канадская ініцыятыва Journalists for Human Rights (JHR) адкрыла прыём заявак на фінансаванне медыя-праектаў для беларускамоўнай і рускамоўнай аўдыторыі.

Канадская ініцыятыва Journalists for Human Rights (JHR) адкрыла прыём заявак на фінансаванне медыя-праектаў для беларускамоўнай і рускамоўнай аўдыторыі.

Праграма накіраваная на падтрымку незалежных журналістаў, медыя-платформаў і грамадзянскіх ініцыятыў, якія працуюць з сацыяльна значнымі, складанымі і адчувальнымі тэмамі і ствараюць кантэнт у грамадскіх інтарэсах.

Якія праекты падтрымліваюцца

Фінансаванне можа быць прадастаўлена на стварэнне кантэнту ў наступных фарматах і тэмах:

  • расследавальная журналістыка;
  • матэрыялы пра правы чалавека;
  • правы жанчын і ЛГБТК+; вайна супраць Украіны, палітычныя зняволеныя, карупцыя, абыход санкцый; падкасты;
  • кароткія і доўгія дакументальныя відэа (YouTube, TikTok, Instagram).

Прыярытэт аддаецца праектам, якія маюць выразную грамадскую значнасць і арыентаваныя на шырокую аўдыторыю.

Аб’ём і ўмовы фінансавання

  • Памер гранта: да 10 000 еўра на адзін праект;
  • адна заяўка ад аднаго заяўніка на адзін конкурсны цыкл;
  • дапускаецца наяўнасць іншых крыніц фінансавання, калі яны пазначаныя ў заяўцы.

Мовы і фармат падачы заяўкі

🔘 Заяўкі могуць быць пададзены на беларускай, рускай, украінскай або англійскай мовах.

У заяўцы неабходна коратка апісаць:

  • ідэю і фармат праекта;
  • яго значнасць і мэтавую аўдыторыю;
  • досвед аўтара_кі або каманды;
  • папярэдні бюджэт і таймлайн;
  • магчымыя партнёрствы з НДА або іншымі ініцыятывамі.

Тэрмін падачы заявак

🗓 Дэдлайн: 31 студзеня 2026 года

👉 Падрабязныя патрабаванні да заяўкі і форма падачы даступныя тут pitch guideline document for independent journalists 2025–2026