Канадская ініцыятыва Journalists for Human Rights (JHR) адкрыла прыём заявак на фінансаванне медыя-праектаў для беларускамоўнай і рускамоўнай аўдыторыі.
Праграма накіраваная на падтрымку незалежных журналістаў, медыя-платформаў і грамадзянскіх ініцыятыў, якія працуюць з сацыяльна значнымі, складанымі і адчувальнымі тэмамі і ствараюць кантэнт у грамадскіх інтарэсах.
Якія праекты падтрымліваюцца
Фінансаванне можа быць прадастаўлена на стварэнне кантэнту ў наступных фарматах і тэмах:
- расследавальная журналістыка;
- матэрыялы пра правы чалавека;
- правы жанчын і ЛГБТК+; вайна супраць Украіны, палітычныя зняволеныя, карупцыя, абыход санкцый; падкасты;
- кароткія і доўгія дакументальныя відэа (YouTube, TikTok, Instagram).
Прыярытэт аддаецца праектам, якія маюць выразную грамадскую значнасць і арыентаваныя на шырокую аўдыторыю.
Аб’ём і ўмовы фінансавання
- Памер гранта: да 10 000 еўра на адзін праект;
- адна заяўка ад аднаго заяўніка на адзін конкурсны цыкл;
- дапускаецца наяўнасць іншых крыніц фінансавання, калі яны пазначаныя ў заяўцы.
Мовы і фармат падачы заяўкі
🔘 Заяўкі могуць быць пададзены на беларускай, рускай, украінскай або англійскай мовах.
У заяўцы неабходна коратка апісаць:
- ідэю і фармат праекта;
- яго значнасць і мэтавую аўдыторыю;
- досвед аўтара_кі або каманды;
- папярэдні бюджэт і таймлайн;
- магчымыя партнёрствы з НДА або іншымі ініцыятывамі.
Тэрмін падачы заявак
🗓 Дэдлайн: 31 студзеня 2026 года
👉 Падрабязныя патрабаванні да заяўкі і форма падачы даступныя тут pitch guideline document for independent journalists 2025–2026
