Skip to main content
← Усе артыкулы

Што такое правы чалавека?

· 3 min read
Ці ведалі вы, што Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як дакумент, які часцей за ўсё сёння перакладаюць на іншыя мовы? Тым не менш, многія з нас па-ранейшаму не ведаюць пра свае асноўныя правы чалавека.

Ці ведалі вы, што Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як дакумент, які часцей за ўсё сёння перакладаюць на іншыя мовы? Тым не менш, многія з нас па-ранейшаму не ведаюць пра свае асноўныя правы чалавека.

Правы чалавека — гэта тое, чым, згодна з нормамі маралі, надзелены кожны чалавек проста таму, што ён — Чалавек. Яны не надаюцца ніякай дзяржавай. Усеагульныя правы чалавека з'яўляюцца неад'емнымі правамі кожн_ай з нас незалежна ад грамадзянства, полу, нацыянальнай або этнічнай прыналежнасці, колеру скуры, рэлігіі, мовы або любых іншых прыкмет.

Адкуль узяліся правы чалавека?

Правы чалавека ўзніклі як вынік доўгага гістарычнага развіцця і барацьбы за свабоду і справядлівасць. Іх карані можна знайсці ў старажытных культурах і рэлігіях, якія прызнавалі пэўныя асноўныя правы і свабоды людзей.

Напрыклад, ужо ў філасофіі Старажытнай Грэцыі і Рыма абмяркоўваліся паняцці справядлівасці і свабоды. Гэтыя ідэі паступова развіваліся і сталі асновай сучаснага разумення правоў чалавека.

Дзе зафіксаваны правы чалавека?

Ключавым момантам стала прыняцце ў 1948 годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (УДПЧ) Генеральнай Асамблеяй ААН. Упершыню ў гісторыі былі абвешчаны асноўныя правы чалавека, якія павінны абараняцца паўсюль.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека па-ранейшаму застаецца асновай міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.

Хто валодае правамі чалавека?

Абсалютна ўсе.

Незалежна ад таго, кім з'яўляецца чалавек па прафесіі, сацыяльным статусе, паходжанні або месцы нараджэння. Кожны чалавек валодае правамі — толькі таму, што ён Чалавек.

Якія правы адносяцца да правоў чалавека?

Правы чалавека ўключаюць розныя правы і свабоды, але тэматычна іх можна падзяліць на дзве вялікія групы:

  • грамадзянскія і палітычныя правы;
  • сацыяльныя і эканамічныя правы.

Варта памятаць, што ўсе правы ўзаемазвязаныя і ўзаемазалежныя. Ушчамленне аднаго права можа негатыўна паўплываць на рэалізацыю іншых правоў.

Грамадзянскія і палітычныя правы

Гэтыя правы накіраваны ў першую чаргу на абарону асобы ад празмернага ўмяшання дзяржавы і забеспячэнне свабоды і бяспекі ў штодзённым жыцці.

Яны дазваляюць людзям свабодна жыць у грамадстве і актыўна ўдзельнічаць у яго жыцці.

Дзяржава павінна гарантаваць абарону і выкананне грамадзянскіх і палітычных правоў.

Сацыяльныя і эканамічныя правы

Гэтыя правы гарантуюць кожнаму чалавеку магчымасць задаволіць свае асноўныя эканамічныя і сацыяльныя патрэбы, што непасрэдна ўплывае на наш дабрабыт.

Дзяржавы павінны прымаць неабходныя меры для поўнай рэалізацыі гэтых правоў. Аднак у некаторых выпадках абарона і забеспячэнне гэтых правоў патрабуе значных рэсурсаў, якія ёсць не ва ўсіх краін.

Ці існуюць іншыя пакаленні правоў чалавека?

Грамадзянскія і палітычныя, а таксама сацыяльныя і эканамічныя правы — гэта толькі частка канцэпцыі правоў чалавека.

Канцэпт правоў чалавека пастаянна развіваецца, адлюстроўваючы змены і выклікі сучаснага свету. Сёння ўжо актыўна абмяркоўваюцца новыя пакаленні правоў чалавека, уключаючы трэцяе і нават чацвёртае пакаленні.