Skip to main content
← Усе артыкулы

10 натхняльных цытат пра правы чалавека

· 2 min read
Правы чалавека — гэта нешта большае за закон ці правілы. Гэта тое, што яднае нас як людзей і дапамагае ствараць свет, у якім кожны мае сваё месца і пачуваецца годна.

Правы чалавека — гэта нешта большае за закон ці правілы. Гэта тое, што яднае нас як людзей і дапамагае ствараць свет, у якім кожны мае сваё месца і пачуваецца годна.

Мы верым, што кожны голас важны, і кожны крок у бок справядлівасці мае значэнне.

Сёння мы дзелімся натхняльнымі цытатамі вядомых праваабаронцаў, пісьменні_ц, філосафаў і грамадскіх дзеяча_к, якія нагадваюць нам, чаму важна змагацца за правы кожнага.

Няхай гэтыя словы стануць для вас крыніцай падтрымкі і сілы, каб працягваць наш супольны шлях да роўнасці і свабоды.

“Правасуддзе — душа законаў.”

Цыцэрон, аратар і пісьменнік

"Дзе, урэшце, пачынаюцца ўсеагульныя правы чалавека? У маленькіх месцах, побач з домам..."

Элеанора Рузвельт, палітычная лідарка і актывістка, старшыня камісіі па стварэнні Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

“Чалавек, як і кожная жывая істота ад Бога, нараджаецца свабодным.”

Васіль Быкаў, беларускі пісьменнік

"Мы разумеем важнасць нашых галасоў толькі тады, калі нас прымушаюць маўчаць."

Малала Юсуфзай, актывістка за адукацыю і правы жанчын

"Мір можа доўжыцца толькі там, дзе паважаюцца правы чалавека, дзе людзі не галодныя, а нацыі і асобы свабодныя."

14-ты Далай-лама

"Несправядлівасць у любым месцы — пагроза справядлівасці паўсюль."

Марцін Лютэр Кінг, амерыканскі актывіст і барацьбіт за грамадзянскія правы

"Мы служым адзінай мэце — каб правы чалавека выконваліся."

Алесь Бяляцкі, беларускі праваабаронца, Нобелеўскі лаўрэат

"Свабода ніколі не гарантуецца, яна здабываецца. Справядлівасць ніколі не даецца, яна вымагаецца."

А. Філіп Рэндальф, амерыканскі актывіст і барацьбіт за грамадзянскія правы

"Адмаўляць людзям у іх правах — значыць кідаць выклік іх чалавечнасці."

Нэльсан Мандэла, паўднёваафрыканскі актывіст і барацьбіт за грамадзянскія правы

"Актывізм працуе. Таму я кажу вам дзейнічаць. Ніхто не занадта малы, каб зрабіць розніцу."

Грэта Тунберг, экалагічная актывістка