Сёння мы падрыхтавалі для вас падборку кніг, якія асвятляюць розныя аспекты правоў чалавека і даюць новы погляд на важныя пытанні. Ад класічнага чытва да сучасных даследаванняў і аўтабіяграфій — гэтыя кнігі дапамогуць вам глыбей унікнуць у сутнасць правоў чалавека і іх абароны.
"Доўгі шлях да свабоды" Нэльсан Мандэла (Long Walk to Freedom, 1994)
Аўтабіяграфія Нэльсана Мандэлы, у якой ён распавядае пра сваё жыццё: ад дзяцінства ў Паўднёвай Афрыцы да шматгадовага зняволення і яго ролі ў барацьбе супраць апартэіду. Гэта гісторыя мужнасці, супраціву і веры ў роўнасць для ўсіх.
"Новы Джым Кроу: Масавае зняволенне ў эпоху колернай слеп аты" Мішэль Аляксандр (The New Jim Crow: Mass Incarceration in the Age of Colorblindness, 2010)
Гэтая кніга даследуе, як масавая крыміналізацыя і сістэма зняволення ў ЗША фактычна сталі новай формай расізму, якая працягвае дыскрымінацыю афраамерыканцаў.
"Смяротнае пакаранне ў Беларусі" Андрэй Палуда і інш. (2015)
Гэта дакументальнае выданне падрыхтавана ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" і змяшчае падрабязную інфармацыю пра ўжыванне смяротнага пакарання ў Беларусі з 1998 да 2015 года. Кніга ўключае гістарычны агляд і канкрэтныя выпадкі прымянення гэтага пакарання. Аўтары праводзяць аналіз судовых працэсаў і падкрэсліваюць праблемы з выкананнем правасуддзя. Прадмову да выдання напісаў вядомы беларускі праваабаронца, нобелеўскі лаурэат Алесь Бяляцкі.
"Пісьмы з Бірмінгемскай турмы" Марцін Лютэр Кінг малодшы (Letter from Birmingham Jail, 1963)
У гэтым знакавым эсэ Лютэр Кінг распавядае пра сваю філасофію ненасільнага супраціву расізму і несправядлівасці. Ён тлумачыць, чаму прамое дзеянне неабходнае для дасягнення сацыяльных перамен, і абараняе права на мірны пратэст. Гэта адна з самых моцных прамоў у гісторыі барацьбы за грамадзянскія правы.
"Чарнобыльская малітва" Святлана Алексіевіч (1997)
Гэта кніга — глыбокае і трагічнае сведчанне людзей, якія перажылі Чарнобыльскую катастрофу. Алексіевіч праз галасы тых, хто страціў усё, распавядае пра чалавечую годнасць і права на бяспечнае жыццё. Гэтая кніга — напамін пра тое, як хутка могуць быць парушаныя правы чалавека, калі ўлады не нясуць адказнасці за свае дзеянні.
"Проста міласэрнасць: гісторыя справядлівасці і выратавання" Браян Стывенсан (Just Mercy: A Story of Justice and Redemption, 2014)
Гэтая кніга — магутны заклік да пераасэнсавання паняцця справядлівасці. Аўтар, адвакат Браян Стывенсан, распавядае пра сваю працу па абароне людзей, якіх несправядліва абвінавацілі ў злачынствах і прыгаварылі да смяротнага пакарання.
“Дзеці ГУЛАГа” Кейці Фрыерсан і Сямён С. Віленскі (2009).(Children of the Gulag, 2009)
Гэта даследаванне грунтуецца на дакументах і асабісты х гісторыях тых, хто пацярпеў ад сталінскіх рэпрэсій. Аўтары раскрываюць лёсы дзяцей, якія былі разлучаныя з бацькамі і перажылі вялізныя цяжкасці ў таталітарным рэжыме.
"Халоднае крыло Радзімы" Алесь Бяляцкі (2014)
Кніга старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Гэта зборнік эсэ і нататак, напісаных як падчас зняволення, так і раней. Успаміны пра дзяцінства, юнацтва і канспіратыўную дзейнасць аўтара пераплецены з яго грамадскай працай і філасофскімі разважаннямі пра Радзіму
"Правы чалавека: міждысцыплінарны падыход" Майкл Фрыман (Human Rights: An Interdisciplinary Approach, 2002)
Майкл Фрыман дае шырокі агляд гісторыі правоў чалавека, іх развіцця ў розных культурах і міжнародных сістэмах. Яна падыходзіць для тых, хто хоча глыбей зразумець, чаму правы чалавека маюць такое значэнне ў сучасным свеце і як яны фармаваліся на працягу стагоддзяў.
