Акадэмія правоў чалавека і міжнароднага гуманітарнага права абвяшчае адкрыццё прыёму заявак на Human Rights Essay Award 2026 — штогадовую ўзнагароду, накіраваную на падтрымку акадэмічных даследаванняў у галіне міжнароднага права правоў чалавека.
Тэма 2026 года
The Right to Protest under International Human Rights Law: Legal Protection and Challenges Ahead (Права на пратэст у міжнародным праве правоў чалавека: прававая абарона і будучыя выклікі)
Удзельнікі і ўдзельніцы могуць выбраць любы аспект, звязаны з гэтай тэмай. Аднак змест эсэ павінен напроста адпавядаць заяўленай тэме, у адваротным выпадку праца будзе дыскваліфікаваная.
Акадэмія разглядае міжнароднае права правоў чалавека ў шырокім сэнсе, уключаючы міжнароднае гуманітарнае права і міжнароднае крымінальнае права.
Пра тэму
У апошнія гады ў многіх краінах назіраецца рост непрапарцыйных і незаконных абмежаванняў права на пратэст, нягледзячы на яго ўніверсальнае прызнанне. Гістарычна гэтае права было адным з ключавых інструментаў сацыяльнага прагрэсу і дэмакратычных пераўтварэнняў.
Ахова права на пратэст з’яўляецца:
- фундаментальнай часткай міжнароднага права правоў чалавека;
- неабходнай умо вай падсправаздачнасці дзяржаў;
- асновай для абароны іншых правоў і свабод у дэмакратычных грамадствах.
Тэма можа разглядацца з розных перспектыў, у тым ліку:
- нацыянальнае і крымінальнае заканадаўства;
- механізмы прававой абароны і кампенсацыі;
- прычыны і наступствы абмежаванняў права на мірны сход.
Варта адзначыць, што такая ж тэма будзе ў цэнтры 31-га Міжамерыканскага конкурса судовых працэсаў, які адбудзецца 18–22 мая 2026 года. Удзельнікі Essay Award могуць быць запрошаныя ў якасці суддзяў гэтага спаборніцтва.
Пра ўзнагароду
Акадэмія прысудзіць дзве ўзнагароды:
- за найлепшы артыкул на англійскай мове;
- за найлепшы артыкул на іспанскай мове.
Кожная ўзнагарода ўключае поўную аплату навучання ў Праграме паглыбленых даследаванняў па правах чалавека і гуманітарным праве (дыплом або сертыфікат удзелу). Выдаткі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі не пакрываюцца.
Акрамя таго:
- два найлепшыя артыкулы і чатыры ганаровыя згадкі могуць быць апублікаваныя ў American University International Law Review — прэстыжным юрыдычным часопісе, які штогод атрымлівае каля 1 500 заявак.
Хто можа ўдзельнічаць
Да ўдзелу запрашаюцца асобы, якія:
- маюць юрыдычную адукацыю (LL.B., J.D. або эквівалент);
- дэманструюць досвед або зацікаўленасць у міжнародным праве правоў чалавека;
- гатовыя падрыхтаваць акадэмічны юрыдычны артыкул з належнымі спасылкамі і крыніцамі.
Важныя даты
- Дэдлайн падачы эсэ: 3 лютага 2026 года
- Абвяшчэнне пераможцаў: 1 красавіка 2026 года
Дадатковая інфармацыя
Human Rights Essay Award — гэта асобная ініцыятыва Акадэміі і не звязаная з паступленнем на праграмы LL.M.. Падача на LL.M. ажыццяўляецца праз асобную працэдуру.
👉 Падрабязныя правілы конкурсу і ўмовы ўдзелу даступныя на афіцыйнай старонцы ўзнагароды. https://www.wcl.american.edu/impact/initiatives-programs/hracademy/award/
